Беларус Сяргей Вязовіч выйграў 11-ы этап „Дакара”



Беларускі экіпаж „МАЗ-СПОРТаўта” заняў першае месца па выніках 11-га этапу марафону „Дакар-2018”.

Каманда Сяргея Вязовіча фінішавала з рэзультатам 5 гадзін 14 мінут 10 секунд.

На другім радку апынуўся аргенцінскі экіпаж Федэрыка Вілагры на Iveco з рэзультатам 5 гадзін 15 мінут 34 секунды. Ён жа выйшаў на першае месца ў агульным заліку грузавікоў. КамАЗ папярэдняга лідара агульнага заліку – расіяніна Эдуарда Нікалаева – з-за пашкоджання карданнага вала страціў вельмі шмат часу на трасе.

Трэцім стаў экіпаж Дзмітрыя Сотнікава (Расея) з каманды „КАМАЗ-Майстар”.

Беларускі экіпаж Сяргея Вязовіча займае пасля 11 этапаў трэцяе месца ў агульным заліку ралі-рэйду.

belta.by