«Віртуальны дом» – рэпартаж Радка Дамброўскага



Кожны суботні вечар сустракаюцца ў Падляшскім канцэрце пажаданняў. Перадача ўжо некалькі гадоў збірае ля радыёпрыёмнікаў і на сайце Беларускага Радыё Рацыя тысячы верных слухачоў, якія з’яўляюцца яе актыўнымі ўдзельнікамі. Людзі перадаюць прывітанні, віншаванні, але таксама і распавядаюць пра свае праблемы – такім чынам будуецца супольнасць слухачоў канцэрта.