Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ў ноч на суботу



Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ў ноч на суботу, 20 студзеня, паведамляе ААТ „Банкаўскі працэсінгавы цэнтр” (БПЦ).

Гэта звязана з тым, што 20 студзеня з 3:00 да 4:00 БПЦ будзе праводзіць тэхналагічныя работы па мадэрнізацыі комплексу апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў у рэжыме рэальнага часу.

У гэты прамежак часу магчымыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, прылад самаабслугоўвання, банкаматаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падлучанымі да апаратна-праграмным комплексе цэнтра.

ААТ „Банкаўскі працэсінгавы цэнтр” было створанае ў 2002 годзе вядучымі банкамі краіны. Абслугоўвае больш за 9,7 млн картак, да яго падлучаныя звыш 76 тыс. арганізацый гандлю і сэрвісу, 116,3 тыс. плацежных тэрміналаў, 3,1 тыс. банкаматаў і больш за 2,7 тыс. інфакіёскаў.