Вярхоўная рада Украіны прыняла закон аб рэінтэграцыі Данбаса



Украінскі парламент прыняў законапраект №7163 аб рэінтэграцыі Данбаса.

Як паведамляюць інфармагенцтвы, за адпаведнае рашэнне сёння прагаласавалі 280 дэпутатаў пры 226 неабходных. „Рашэнне прынята”, – сказаў спікер Вярхоўнай рады Андрэй Парубій.

Законапраект называе тэрыторыі Данецкай і Луганскай народных рэспублік „акупаванымі тэрыторыямі”. У першым чытанні Вярхоўная рада ўхваліла законапраект аб рэінтэграцыі Данбаса 6 кастрычніка 2017 года. Да другога чытання ў законапраект было ўнесена каля 700 правок.

belta.by