Зміцер Лупач зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты
Толькі па адной незалежнай кандыдатуры на мясцовыя выбары было ў Докшыцкім і Глыбоцкім раёнах. У Докшыцкім раёне незалежнаму прэтэндэнту Анатолю Дзехцяронку адмовілі ў рэгістрацыі. Зараз ён збіраецца абскарджваць адмову. А вось Змітра Лупача з Глыбокага зарэгістравалі, што аказалася для яго нечаканасцю.
Паводле Змітра, у выбарах усё ж трэба ўдзельнічаць. “І хоць цяпер дэпутат амаль ні на што не ўплывае, але сітуацыя з цягам часу павінна выправіцца”, – кажа ён.
– Калі нічога не рабіць і сядзець дома, то нічога не зменіцца. Не люблю такой пазіцыі: часта падыходзіш да чалавека, пытаешся, што ён думае па тым ці іншым пытанні. А ён адказвае, а што ад гэтага зменіцца. Калі так думаць, то нічога ніколі і не зменіцца. Таму і трэба нешта рабіць. Адзінае, шо я не дужа імкнуўся ўдзельнічаць. Хацелася б, каб нехта маладзейшы быў. Але ніхто не пайшоў. Таму я вырашыў хоць трошкі разнастаіць гэтую палітру кандыдатаў, бо па ўсіх акругах, як у добрыя савецкія часы, па адным чалавеку. Праўда па маёй акрузе – ажно тры.
Нагадаем, мясцовыя выбары ў Беларусі адбудуцца 18 лютага. Цяпер пачаўся перыяд перадвыбарнай агітацыі, які працягнецца да 18 лютага ўключна.
Па інфармацыі з дзяржаўных крыніц, бюджэт выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў 28-га склікання складзе каля 10,5 млн. даляраў.
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя