Яўген Дудкін: Буду рабіць кампанію ад дзвярэй да дзвярэй



Настаўніка, сябра БХД Яўгена Дудкіна зарэгістравалі кандыдатам ў дэпутаты ў Гарадзенскі гарадскі Савет. І ўжо з сённяшняга дня маладзён распачынае сваю кампанію.

Кажа Яўген Дудкін:

– Прыемна, што зарэгістравалі. Што наша праца прызнана ўладамі. Здзіўлены, што як мінімум 11 выбарчых акругаў безальтэрнатыўныя. Гэта дае падставы для разважання, чаму людзі не вылучаюць свае кандыдатуры, акрамя чыноўнікаў. І, канешне, зараз самае галоўнае – гэта праца з нашымі выбаршчыкамі. З сённяшняга дня я ўжо пачынаю працу  ад дзвярэй да дзвярэй.

Яўген Дудкін вылучаецца ў кандыдаты па адным з самых праблемных раёнаў Гародні Альшанцы, дзе ён ужо некалькі апошніх месяцаў робіць працу па сацыяльных пытаннях жыхароў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота gs.by