У Бярозаўскім раёне зарэгістраваны ўсе прэтэндэнты ў кандыдаты



У Бярозаўскім раёне ў Берасцейскі абласны і Бярозаўскі раённы саветы дэпутатаў зарэгістраваны ўсе прэтэндэнты ў кандыдаты.

4 чалавекі ў абласны савет. Ад працоўнага калектыва начальнік раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму Бярозаўскага райвыканкама Таццяна Брэнька, начальнік службы па надзвычайных сітуацыях, дзеючы дэпутат Берасцейскага абласнога і Бярозаўскага раённага саветаў дэпутатаў Аляксандр Пятроўскі, ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Кабанаў і Таццяна Тарасевіч ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай парты (Грамада).

46 прэтэндэнтаў у кандыдаты зарэгістраваны ў раённы савет. Нягледзячы на невялікія пагрэшнасці ў дакументах, кажа сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяржук Русецкі:

– У некаторых будучых кандыдатаў былі пытанні па маёмасці. Не ўсе даходы ўказалі, але яны не перавысілі 20%, якія агавораныя ў Выбарчым Кодэксе. Таму іх зарэгістравалі. У чатырох чалавек былі праблемы з указаннем аўтатранспарту. Гэта ў асноўным стары транспарт, які таксама не перавышаў неабходныя 20%. Два кандыдаты раней мелі судзімасць. У інфармацыі, якая будзе агучана ў СМІ, судзімасць будзе ўказвацца.

Паводле Сяржука Русецкага, у раённы савет на 8 выбарчых участках атрымалася па 1 кандыдаце, на астатніх – па 2. Паўсюль, дзе балатуюцца апазіцыйныя кандыдаты, па 2 прэтэндэнты.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя