«Прамень» выпусціў лімітаваную серыю гадзіннікаў «Давыд Гарадзенскі»



Сталічны гадзіннікавы завод выпусціў мадэль наручных гадзіннікаў «Давыд Гарадзенскі». Лімітаваная серыя з’явілася ў рамках калекцыі «Волат». У камплект ўваходзяць тры папружкі, якія даюць магчымасць змяняць выгляд наручных гадзіннікаў.

На сваёй старонцы ў Instagram вытворца напісаў, што мадэль гадзіннікаў названая «у гонар славутага ваеннага і дзяржаўнага дзеяча ВКЛ. Мужны воін, палкаводзец, вылучаўся тым, што ніколі не быў разбіты ў баях. Давыд быў абаронцам, пры жыцці якога вораг так і не ступіў у Гародню ».

Кошт кварцавых гадзіннікаў – 549 рублёў.

s13.ru