Мастакі Кузьмар і Стратовіч адкрыюць выставу ў Беластоку



Ваяводскі асяродак анімацыі і культуры ў Беластоку, Таварыства польскіх мастакоў і Саюз палякаў на Беларусі запрашаюць на адкрыццё выставы карцін Станіслава Кузьмара і Валерыя Стратовіча. Вернісаж адбудзецца ў аўторак, 23 студзеня а 18:00, у галерэі асяродка па адрасу вул. Кілінскага/Kilińskiego 8.

Станіслаў Кузьмар жыве і працуе ў Ваўкавыску. Яго работы знаходзяцца ў музеях Беларусі, а таксама ў прыватных калекцыях, як у краіне, так і за яе межамі.

Валерый Стратовіч з 1988 года вядзе ў Гародні актыўную мастацкую дзейнасць. Выставы мастака ладзіліся ў Беларусі, Польшчы, Расеі, Нямеччыне, Вялікабрытаніі ды краінах Балтыі.

Беларускае Радыё Рацыя