Ужо даўно ўсё расстаўлена і выбрана



Застаўся амаль месяц да выбараў у мясцовыя саветы. Якім кандыдатам аддадуць падчас выбараў перавагу жыхары Бярозы? Высветлілася, што  большасць бярозаўчан наогул абыякава ставяцца да мясцовых выбараў.

Бальшасць апытаных не ходзіць на выбары даўно, а з тых, хто пойдзе, аддадуць перавагу незалежным кандыдатам:

– За незалежнасць.

– Хутчэй за ўсё незалежным буду аддаваць, бо яны за незалежную дзяржаву.

– Мне ўсё роўна, каб толькі праца была.

– Ні за каго, бо я ўжо некалькі гадоў не хаджу ні на якія выбары. Няма праўды, няма закону ў нашай дзяржаве.

– Ужо даўно ўсё расстаўлена і выбрана. Я ведаю як выбіраюць і што.

– Для мяне яны ўсе аднолькавыя, таму не пайду.

– Не, не наведваю наогул. Не лічу патрэбным.

– Не хаджу, без нас усё вырашыцца, ужо напэўна вырашылася.

У Бярозаўскім раёне балатуюцца 4 кандыдаты ў дэпутаты ў абласны савет і 46 – у раённы. З іх толькі 3  кандыдаты незалежныя.

Беларускае Радыё Рацыя