У Івацэвіцкім раёне выбары адбудуцца без удзелу апазіцыі



У Івацэвіцкім  раёне на Берасцейшчыне мясцовыя выбары пройдуць без якой-небудзь інтрыгі. Адзін з рэдкіх раёнаў, дзе у выбарах не будзе ўдзельнічаць апазіцыя. Сталася так, што ў Берасцейскі абласны савет і Івацэвіцкі раённы савет будуць балатавацца адны чыноўнікі і начальнікі розных узроўняў і прадстаўнікі дзвюх праўладных партыяў, кажа жыхар Івацэвічаў:

– У раёне не вылучана ніводнага апазіцыянера. Дзіўна так, таму што калісьці ў 90-ыя гады ў Івацэвічах было вельмі шмат прадстаўнікоў апазіцыі. Тут была вельмі моцная суполка БНФ. А сёння выходзіць, што няма каму і балатавацца, ці то проста апатыя ў людзей, ці проста нявер’е ў нейкія выбары, што нават ніхто туды і не ходзіць.

У Івацэвіцкі раённы савет балатуецца 59 кандыдатаў. З іх 4 – па аднамандатнай акрузе. І 4 кандыдаты па дзвюх акругах №33 і 35 у абласны савет.

Беларускае Радыё Рацыя