Аляксандр Лукашэнка сустракаецца з прадстаўніком АБСЕ



Беларускі бок гатовы да абмеркавання любых праблем і пытанняў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са спецыяльным прадстаўніком Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Усходняй Еўропе Кентам Харстэдам, піша БелТА.

Але Лукашэнка выставіў умову. “Умова адна: мы — суверэнная незалежная краіна, і як любая іншая краіна, як і ваша родная Швецыя, мы не можам пагадзіцца ці дапусціць, каб нас дзесьці штурхалі ў спіну, падганялі, вучылі нас”, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён заўважыў, што вучыцца ў Беларусі гатовыя. “А вось павучаць – мы гэта ўспрымаем, як і любая іншая краіна, негатыўна”, – дадаў ён.

Паводле БелТА