Лявон Анацка возьме ўдзел у афінскім ультрамарафоне



25-га студзеня ў Афінах, сталіцы Грэцыі, стартуе шаснаццацідзённы ультрамарафон. Удзел у ім возьме лідскі сябра Таварыства Беларускай Мовы Лявон Анацка.

Хоць гэты від сторту не з’яўляецца алімпійскім, але паволі набірае папулярнасць. Беларускі спартовец ужо прымаў удзелы ў міжнародных ультрамарафонах у Гішпаніі, Вялікабрытаніі, Чэхіі, Польшчы, Літве, Сербіі ды Украіне.

– Я вырашыў не рызыкаваць і зарэгістраваўся на шэсць дзён. Паспрабую паўдзельнічаць з лепшымі еўрапейскімі бегунамі. Няма такога правіла, каб бегчы і не супыняцца. Там чалавек глядзіць па сваіх адчуваннях. Ён можа прабегчы, пасля ісці пешшу, калі захацеў спаць, ёсць магчымаць адпачыць. Вось гэта дэмакратычны, як я лічу, від спорта. Мне ён чым і падабаецца, што ёсць магчымасць нейкай тактыкі. Можна па-рознаму паводзіць сябе цягам гэтых шасці сутак.

Цяпер Лявон мяркуе, што надыйшоў час, каб перанесці ультрамарафон і ў Беларусь. У Лідзе ўжо сёлета можа прайсьці першы ўльтрамарафон міжнароднага роўню.

Яго ініцыятарам стаў менавіта сябра ТБМ Лявон Анацка:

– Спадзяемся, што з 1-га лютага пачнецца рэгістрацыя на наш першы Фэст ультрамарафону ў Лідзе. Першы этап плануецца 2-га сакавіка. Я думаю, што ён можа і не будзе такім шматлюдным. Але хаця б прыехалі тыя спартоўцы з Еўропы, з якімі мы бегалі ў іншых краінах. Гэта першая ластаўка. Бо ў Беларусі на двое сутак яшчэ забегаў не было.

Сам  Лявон Анацка не ставіць за мэту атрымаць медаль пераможцы. Важны чыннік удзелу ў такіх ультрамарафонах – паляпшэнне фізічнага стану і папулярызацыя Беларусі і  роднай мовы, кажа жыхар Ліды.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя