У Баранавічах склад участковых камісій не мяняўся цягам 8 гадоў
У Баранавіцкіх участковых выбарчых камісіях зайздроснае пастаянства цягам апошніх 8-10 год. У іх – адны і тыя ж асобы, звязаныя паміж сабой працоўнымі адносінамі. Хоць прыкрыццём служаць праўладныя грамадскія арганізацыі і партыі, часта фэйкавыя, ад якіх яны накіраваны ў камісіі.
І гэта дае падставу старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай лічыць, што парушэнняў Выбарчага кодэксу няма, кажа сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяргей Гоўша:
– Складзены яны з аднаго працоўнага калектыву. Старшынямі ўчастковых камісій “абраны” дырэктары школ, прадпрыемстваў і ўстаноў. Сябрамі камісій – іх падначаленыя. Вядома, што поўная кантрактная залежнасць сябраў камісіі ад дырэктара, ён жа і старшыня камісіі, не дазволіць ім выказваць сваю нязгоду з лічбамі ў выніковым пратаколе.
Паводле Сяргея Гоўшы, ён паслаў у Цэнтральную выбарчую камісію падрабязны аналіз па складзе ўчастковых выбарчых камісій у Баранавічах за 8 гадоў. Зыходзячы з гэтага складу камісій можна з упэўненасцю казаць пра тое, што досьвед фальсіфікацый будзе зноўку рэалізаваны і на мясцовых выбарах 18 лютага, лічыць Сяргей Гоўша.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя