Пабачыла свет кніга пра прэсу Лідчыны даваеннага перыяду



Дыхтоўная кніга па гісторыі Лідчыны першых дзесяцігоддзяў ХХ стагоддзя выйшла з варштату гарадзенскага выдавецтва „ЮрсаПрынт”. Аўтар кнігі  краязнаўца і даследчык з Ліды Леанід Лаўрэш. На падставе вывучэння мясцовай прэсы ад 1900 па 1939 гады, аўтар паказаў чытачу, якім было тагачаснае жыццё. Жыццё ў люстэрку прэсы.

Пра выданне кажа рэцэнзент кнігі прафесар Алесь Смалянчук:

– Кожная газета – гэта імкненне данесці да чытача нейкую сваю візію таго, што адбываецца. Як раз гэты друк для мяне цікавы тым, што там ёсць розныя суб’ектыўныя погляды на тое, што адбываецца. Гэта самае цікавае, таму што я не веру ў нейкую аб’ектыўную праўду, па-просту яе няма, асабліва датычна мінуўшчыны. І тут гэтая праўда можа складацца з вельмі рознага мноства такіх суб’ектыўных візій таго, што адбывалася. Як раз гэтая кнігу тое перадае. Іншы момант, што мне спадабаўся, кніга вельмі шырока адлюстроўвае штодзённасць жыцця.

У якасці крыніцаў аўтар выкарыстоўваў полькую, расейскую ды беларускую прэсу тых гадоў. Набыць кнігу „Шэпт пажоўклых старонак. Лідчына ў люстэрку прэсы 1900-1939 гадоў” можна ў выдавецтве „ЮрсаПрынт”.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара