У Беларусі знайшлі 5 тысяч гектараў закінутых палеткаў і лугоў



Пра гэта на прэсавай канферэнцыі ў Менску паведаміў кіраўнік Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Новікаў:

– Акрамя кантроля ў сферы палявання, рыбалоўства і лесакарыстання ў 2017 годзе па даручэнні кіраўніка краіны мы займаліся выяўленнем сельскагаспадарчых земляў, якія выкарыстоўваюцца не рацыянальна, то бок зараслі кустамі, хоць па прызначэнні з’яўляюцца пахатнымі і лугавымі. Пасля таго, як нашы інспектары правялі дэтальнае абследванне, то выявілася, што больш за 5 тысяч гектараў зямель сельскагаспадарчага прызначэння знаходзяцца ў стадыі дэградацыі.

Паводле Сяргея Новікава, дзяржінспекцыя накіравала мясцовым органам выканаўчай улады прапанову вярнуць занядбаныя землі ў сельскагаспадарчае карыстанне, а тыя, што цалкам зараслі хмызняком і дрэвамі, перадаць у лясны фонд.

Беларускае Радыё Рацыя