„Шляхецкія быліцы Адама Міцкевіча”: да 220-годдзя з дня нараджэння паэта
Убачыць метрычны запіс аб хрышчэнні Адама Міцкевіча можна будзе на выставе ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя „Шляхецкія быліцы Адама Міцкевіча”, прысвечаная 220-годдзю з дня нараджэння вялікага паэта, будзе адкрыта 1 лютага.
Яна дасць старт святочным мерапрыемствам у юбілейны год. У гасцей з’явіцца ўнікальная магчымасць убачыць метрычны запіс аб хрышчэнні Адама Міцкевіча (1798 год), метрычны запіс аб шлюбе дзядулі і бабулі паэта (1763 год), метрыку аб хрышчэнні маці пісьменніка Варвары Маеўскай (1769 год).
Акрамя таго, гасцей вернісажу чакаюць майстар-класы ад школы танцаў ХІХ стагоддзя „Капітэль”.
Фігура Адама Міцкевіча, яго непаўторная творчасць, жыццё асветніка сталі адным з самых вялікіх здабыткаў сусветнай культуры, невычэрпнай крыніцай духоўнасці беларускага і польскага народаў.