На Эльбрусе прапалі беларускія альпіністы



Двое беларускіх альпіністаў адправіліся на Эльбрус і перасталі выходзіць на сувязь. Такая інфармацыя размешчана на сайце Галоўнага ўпраўлення МНС Расеі па Кабардзіна-Балкарскай рэспубліцы, паведамляе БЕЛТА.

Паведамленне пра тое, што беларускія альпіністы з 17 студзеня не выходзяць на сувязь, паступіла ў МНС Расеі сёння ў 9.45. Турыстычная група з двух чалавек не зарэгістраваная. У 10.00 для пошукава-выратавальных работ на ўсходнім баку гары Эльбрус адправілася група ратавальнікаў Эльбрускага высакагорнага пошукава-выратавальнага атрада ў колькасці васьмі чалавек асабовага складу і адной адзінкі тэхнікі.