Кастусь Жукоўскі заклікае на мітынг
Апазіцыйны кандыдат у дэпутаты з Гомеля Кастусь Жукоўскі збіраецца правесці мітынг. Журналіст-фрылансер запрашае гомельцаў на сустрэчу, дзе будуць абмеркаваныя пытанні збяднення насельніцтва, свавольства міліцыі і ўладаў, а таксама 100-годдзе БНР.
Кастусь Жукоўскі перакананы, што трэба напоўніцу выкарыстоўваць магчымасці выбараў для данясення праўдзівай інфармацыі для насельніцтва:
– Усё што хочаш рабі. Кажы праўду. Вось гэта галоўнае, чаму я буду ўдзельнічаць у гэтым. Я ўсё скажу і па радыё. Пасля мы будзем весці стрымы з Максімам Філіповічам. Мы правядзём яркую кампанію, якую нельга правесці ў другія часы. А ўсе ведаюць, што выбараў-дурыбараў няма. І нават не буду праводзіць назіранне, я не буду нікога агітаваць, асабліва за сябе.
Мітынг, заяўлены Кастусём Жукоўскім, мусіць адбыцца 10 лютага на Плошчы Паўстання ў Гомелі. Пачатак мерапрыемства – а 12-й гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель