Як жыхары Гайнаўкі бачаць дэпутацкую працу?



Мясцовыя выбары ў Польшчы пройдуць ужо ў бліжэйшую нядзелю. Выбаршчыкі будуць абіраць прэзідэнтаў гарадоў, бурмістраў, войтаў, дэпутатаў – ваяводскіх, гарадскіх і Рады паветаў. Наш журналіст правяраў на вуліцах Гайнаўкі, што ведаюць выбаршчыкі менавіта пра задачы і кампетэнцыі Рады павета:

– Ніводнае ваяводства не ахопіць гэтай малой мясцовасці. Напрыклад, павета.

– Я ўвогуле не ведаю, чым яны там займаюцца. Але думаю, што калі гэта мудры чалавек, то заўсёды штосьці добрага зробіць для людзей.

– А Рада павета што робіць? Гэта ж не Гарадская Рада? То мае некалькі абавязкаў.

– Рада павета – гэта нашы гаспадары.

РР: Чым займаецца войт і павет?

– Чымсьці падобным, толькі на вышэйшым узроўні.

– Вырашаць розныя пытанні. Дарогі, вуліцы, палі, будоўля…

У Гайнаўскім павеце выбаршчыкі будуць выбіраць дэпутатаў Рады павета ў чатырох акругах. На выбарчых бюлетэнях знойдзем спісы Польскай сялянскай партыі, Грамадзянскай платформы, партыі „Закон і Справядлівасць”, і Самаўрадавага паразумення „Гайнаўская зямля”.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка

Фота atn.ua