У Берасці пройдзе канцэрт Паліны Рэспублікі



27 студзеня Паліна Рэспубліка выступіць с канцэртам у берасцейскім паб-клубе Coyote. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі прома-суполкі “Зала чакання”, якія з’яўляюцца арганізатарамі канцэрта. Кажа дырэктар установы Зміцер Назараў:

Прыходзьце, падтрымлівайце. Не ўсе грошы ідуць у кішэню спадара Назарава, а ідуць на аплату арэнды, дарогі, такіх жа музыкантаў, якія жывуць за музыку. І гэта трэба ведаць, пра гэта трэба думаць, калі ты плаціш за квіток, а не ідзеш на ўваход і просішся ўвайсці задарма, што чалавек жыве з гэтага.

Пачатак імпрэзы а 19-й гадзіне, а кошт квітка складзе ад 10 да 15 беларускіх рублёў.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце