У Цярэспалі пройдзе фестываль усходнеславянскіх калядак
У Цярэспалі адбудзецца ХХІІІ Міжнародны фестываль усходнеславянскіх калядак. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт суарганізатараў мерапрыемства – Гарадскога асяродка культуры ў Цярэспалі.
Падрабязней расказвае дырэктарка ўстановы Ганна Пятрусік:
– Мэта фестывалю, як і ў папярэднія гады, найбольш шырокая прэзентацыя асяродкаў і таго, што яны робяць: спяваюць усходнеславянскія калядкі ў гэтай традыцыі. Таксама пройдзе выстава фатаздымкаў, зробленая нашымі партнёрамі.
Фестываль пройдзе цягам двух дзён 27-28 студзеня ў актавай зале Гарадскога асяродка культуры і збярэ выканаўцаў з чатырох краін – Польшчы, Беларусі, Украіны і Расеі. З праграмай фестывалю можна азнаёміцца на сайце mfkw.pl.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Цярэспаль.
Фота mfkw.pl