Літоўцы пабудуюць у Беларусі чатыры станцыі на біягазе
Літоўская кампанія пабудуе ў Беларусі чатыры цеплаэлектрастанцыі на біягазе. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця прафінансуе гэтае будаўніцтва, якім зоймецца літоўская кампанія Modus energy, што працуе ў сферы аднаўляльнай энергетыкі. Крэдыт банка ў памеры 15 млн даляраў складзе 60% усіх выдаткаў на праекты, астатнюю суму інвестуе сама кампанія.
Дзве станцыі на біягазе з’явяцца на Гарадзеншчыне і дзве на Берасцейшчыне. Рэалізацыя праекта дазволіць вырабляць штогод 32 гігаваты электраэнергіі і скароціць выкіды вуглякіслага газу ў краіне на 15 тысяч тон у год.
Беларускае Радыё Рацыя