У Пінску мужчына прайграў грошы і скончыў жыццё самагубствам
У рацэ Піна патануў 35-гадовы жыхар вёскі Пінкавічы.
Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УУС Берасцейскага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, гібель здарылася 25 студзеня прыблізна ў 21.00 на набярэжнай у Пінску. Перад гэтым мужчына папрасіў у прахожых мабільны тэлефон, патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што хоча пакончыць з сабой. Затым ён спусціўся да ракі, зняў верхнюю вопратку і выйшаў на лёд. Ён трапіў у прамывіну і схаваўся пад вадой.
Паводле папярэдніх звестак, у гэты дзень вясковец прайграў буйную суму ў зале гульнявых аўтаматаў.
Паводле інфармацыі Берасцейскага абласнога савета „Асвода”, 26 студзеня ў 12.10 вадалазы Пінскай ратавальнай станцыі дасталі цела мужчыны з ракі.