Гародню і Варшаву можа звязаць прамое авіяспалучэнне
Такая інфармацыя была агучаная 26 студзеня ў час асабістага прыёму грамадзян, які правёў у Гародні намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін. Вядуцца перамовы з адной з польскіх авіякампаній па арганізацыі рэйсаў Гародня – Варшава з частатой да дзевяці раз у тыдзень.
«Інфраструктура гарадзенскага аэрапорта дастаткова сучасная. Арганізуюцца тут і пастаянныя рэйсы, у прыватнасці ў Калінінград, а ў летні сезон — і ў Балгарыю. Заканадаўства сёння дазваляе прыняць любога перавозчыка, у тым ліку аператара-лаўкостэра», — адзначыў Анатоль Калінін. Ён падкрэсліў, што ключавым для бізнесу часцяком застаецца пытанне пасажырапатоку.