У Беластоку прэзентавалі “Кнігу памяці габрэяў Бельска Падляшскага”



“Кніга памяці габрэяў Бельска Падляшскага” – гэта пачатак да разумення супольнай мінуўшчыны. У Цэнтры Людвіка Заменгофа ў Беластоку прайшла прэзентацыя кнігі ўспамінаў бельскіх габрэяў у перакладзе на польскую мову.

Над кнігай працавалі даследчыкі Войцех Кананчук і Дарафей Фіёнік:

– Той сімбіёз дзвух светаў стварыў новую якасць, стварыў асаблівае места на фоне іншых, якое паказвала, як можна мірна добра жыць разам. Габрэі прыйшлі да Бельска, калі тут было моцнае мяшчанства – рускае, польскае, з многавекавымі багатымі традыцыямі, і яны чэрпалі з таго дасведу, які быў перад імі.

Габрэі ў Бельску пачалі масава пасяляцца ў пачатку 19 стагоддзя. “Кніга памяці габрэяў Бельска Падляшскага” – гэта першы польскі пераклад кніг памяці, якія напісалі выхадцы з Падляшша. Агулам ёсць 44 такія кнігі памяці.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі