Лукашэнка: Мяне насцярожвае сітуацыя ў Гарадзенскай вобласці
Аляксандр Лукашэнка загадаў старшыні КДБ прааналізаваць сітуацыю ў Гарадзенскай вобласці. Як паведамляе “Інтэрфакс” кіраўніка Беларусі насцярожвае сітуацыя ў гэтым рэгіёне і папрасіў Валерыя Вакульчыка даць адносна яе інфармацыю.
„Мяне яна не проста насцярожвае, я памятаю, што было раней. Там жа быў адзіны выпадак у краіне, калі застрэлілі губернатара. І ясна, якія гэта былі праявы. Ды і ведаю, што памкненні на Гарадзенскую вобласць у асобных дзяржаў занадта празмерныя”, – адзначыў ён.
Лукашэнка звярнуў увагу на працу Камітэта дзяржбяспекі ў папярэджанні правапарушэнняў, перш за ўсё, карупцыйных. Ён адзначыў, што гэтай працы пракуратуры недастаткова ў гэтым кірунку.
Кіраўнік дзяржавы арыентаваў тэрытарыяльныя органы КДБ на аналіз сацыяльна-палітычнай, эканамічнай абстаноўкі ў рэгіёнах, падаючы комплексную інфармацыю.