Чэхі зноў выбралі сваім прэзідэнтам Мілаша Земана
У другім туры выбараў прэзідэнта Чэхіі фактычна ўжо выйграў цяперашні галава дзяржавы Мілаш Земан. Пра гэта паведаміў тэлеканал Česká televize са спасылкай на папярэднія вынікі падліку галасоў.
Пасля апрацоўкі 99,97% бюлетэняў Земан набірае 51,38% галасоў, а яго супернік – былы кіраўнік Акадэміі навук Чэхіі Іржы Драгаш – 48,61%.
Земан быў наперадзе пасля першага тура галасавання на выбарах краіны. Ён набраў тады 38,56% галасоў, а Драгаш – 26,6%.
Першы прэзідэнцкі тэрмін Земана пачаўся 8 сакавіка 2013 года.
Мілаш Земан ведамы сваімі прасейскімі пазіцыямі і адкрытай патрымкай Уладзіміра Пуціна. Іржы Драгаш меў празаходнюю выбарчую праграму.
«За Земана прагаласавалі каля 2,64 мільёны чалавек, за Драгаша — каля 2,42 мільёна. Земан перамог у 11 з 13 краёў краіны, прайграўшы толькі ў Празе і Цэнтральна-Чэшскім краі», — паведаміла чэшскае статупраўленне.
Беларускае Радыё Рацыя