Томаш Сіманяк: Выпрацоўваем план ўзмацнення бяспекі нашай краіны
Узмацненне усходняй мяжы, перагляд усходніх гарнізонаў размешчаных ў Седльцах, Сувалках і Беластоку – мэта паездак міністра абароны і віцэ-прэм’ера Польшчы Томаша Сіманяка.
“Выпрацоўваем план ўзмацнення бяспекі нашай краіны”, – гаварыў 13 лістапада на брыфінгу ў Беластоку Томаш Сіманяк
– Узрастае роля Беластоку і памежных гарнізонаў на ўсходзе ў ваяводстве Падляшскім. Разведвальныя брыгады будуць узмоцненыя цягам бліжэйшых гадоў, а кіраўніцтва гэтых брыгадаў будзе размешчанае ў Беластоку.
Па словах Міністра камандаванне разведвальнай брыгады будзе размешчана якраз ў Беластоку, у планах да 2017 году. Цяпер трэба збудаваць неабходную для гэтага інфраструктуру.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя