“Беларуская песня” ў Бельску-Падляшскім



32 выканаўцы – ад салістаў да хораў – прынялі ўдзел у бельскім раённым адборы фестывалю “Беларуская песня 2018”. Шматлікая публіка пачула 64 песні на беларускай мове.

“Я ўжо заканчваю Бельскі белліцэй і, магчыма, што гэта маё развітанне з фестывалем,” – кажа Магдаліна Маліш, якая некалькі гадоў выступала тут як сольна, так і ў складзе школьнага калектыву і заўсёды паспяхова:

– У гэтым годзе ў мяне крышку іншы рэпертуар, таму што летась мы спявалі пра каханне, а зараз я спяваю пра Белавежскую пушчу і спадчыну. Магчыма, гэта апошні раз, калі я выступаю тут. Я буду сумаваць па гэтай сцэне, па гэтых песнях, бо я кожны год рыхтавалася да фестывалю „Беларуская песня”.

У суботу 3 лютага пройдзе беластоцкі раённы агляд. Пачатак а 14-й у Беластоцкай філармоніі. Цэнтральны адборачны канцэрт – 11 лютага ў Гайнаўцыю. 25 Фестываль “Беларуская песня” завершыцца 16 лютага гала-канцэртам у Беластоку.   

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара