Моладзь Берасця запускае адукацыйную праграму



„Разам для Берасця” – праграму пад такой назвай запусцілі прадстаўнікі інфармацыйна-асветніцкай установы „За вела Берасце” і моладзевага грамадскага аб’яднання „Час зямлі”.

Яны прапануюць аб’яднацца для ўдзелу ў адукацыйнай праграме, для таго, каб пасля яе сканчэння даведацца пра тое, „што рабіць” і „куды звяртацца”, каб прасунуць сваю ініцыятыву. Падрабязней кажа кіраўнік „За вела Берасце” Уладзь Красько:

– Мы збіралі пажаданні раварыстаў і пешаходаў пры дапамозе сацсетак, што б можна было зладзіць у Берасці, каб гэта было карысна для ўсіх. У гэтым годзе шырокая праграма, спадзяемся, што яна будзе толькі пашырацца.

Узяць удзел у праграме можна па папярэдняй заяўцы. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці ў суполцы ініцыятывы “За вела Берасце” на Facebook.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце