Справа 1938 г. „Фальшаваныя героі СССР. Стаханаўка Паша Ангеліна”
У сярэдзіне трыццатых гадоў савецкая ўлада сутыкнулася з дзіўнай феміністычнай ініцыятывай. Вясковыя дзяўчаты масава папнуліся на машынна-трактарныя станцыі – вывучаць матэрыяльную частку і вымахваць гаечнымі ключамі.
Карысную ініцыятыву неадкладна падхапілі прапагандысты: маўляў, савецкая ўлада разняволіла жанчын, яшчэ нядаўна забітых і цёмных. Самай забітай ў яшчэ нядаўнім мінулым выглядала Паша Ангеліна: дом з земляной падлогай, няскончаная пачатковая адукацыя і крышталёва чыстае батрацкае паходжанне.
* * *
Паша Ангеліна выявілася энергічнай і галасістай: менавіта яна і агучыла лозунг: “сто тысяч сябровак – на трактар!” Лозунг гучаў надзвычай актуальна. СССР рыхтаваўся да чарговага “вызвольнага пахода”, прытым мужчынаў-трактарыстаў можна было перасадзіць на месцы механікаў-кіроўцаў мірных савецкіх танкаў, кіраванне якімі мала чым адрознівалася ад трактароў. А сотні тысячам сябровак і належыла заняць месца мужоў і братоў.
Брыгадзірка жаночай трактарнай брыгады адразу выдала колькі рэкордаў. Разам з Пашай Ангелінай цуд працоўных подзвігаў дэманстравала і яе сястра Надзя.
20 ліпеня 1939 г. у райаддзел Стара-Бешаўскага НКВД Сталінскай вобласці* прыйбеглі дзве перадавыя камсамолкі з трактарнай брыгады Пашы Ангелінай: Маруся Петрывецкая і Ліза Фёдарава. Прытым прыбеглі не з мусу, а па добрай волі…
Заявление
В 1938 г. в бригаде Паши Ангелиной работала трактаристка Федорова Елизавета, которая жаловалась на то, что у нее Паша снимала ее выработку и приписывала ее Нади Ангелиной (…)
Об этом еще знает Дмитриев Антон, также жаловался, что неверно ему писали выработку, Дмитриев сейчас работает в бригаде Паши Ангелиной.
Были факты и со мной, когда у меня лично недописывали два раза, один раз 1 гектар, об этом я заявляла Наде, после чего они меня за это невзлюбили и решили из своей бригады перебросить, что и сделали.
Бригадир тракторной бригады колхоза «Шевченко» – Петривецкая Маруся
——-
* Цяпер – Данецкая вобласць Украіны
З заявы Марусі Петрывецкай вынікае як мінімум два моманты, пра якія “Правда” з “Известиями» маўчалі. Па-першае, уся брыгада Ангелінай гарбацілася, бы тыя старарымскія рабы, выключна на прызначаных зверху гераінь – саму Пашу і ёйную сястру Надзю. Па-другое, брыгада не была выключна жаночай, як то падавалася савецкай прапагандай: немалую частку “сябровак на трактарах” удавалі мужчыны.
Заява Лізы Фёдаравай дэталёва ілюструе, як арганізоўваліся тыя “працоўныя подзвігі”.
НАЧАЛЬНИКУ РАЙОТДЕЛА НКВД
от б. трактористки бр. Ангелиной Федоровой Елизаветы Тихоновны
Заявление
Я работаю трактористкой 6 лет, в 1938 г. работала трактористкой в бригаде Паши Ангеленой, работала там один год, в этом году меня в бригаду не взяли, работаю в другой бригаде, так заведено в бригаде Ангелиной, что больше сезона трактористов не держат (…)
Когда я в 1938 году работала в бригаде Ангелиной, трактористкой, то мне было известно, что в этой бригаде нечестно было поставлено дело с учетом выработки трактористками и с распределением рабочего дня (…)
В прошлом году бригадиром работала Паша Ангелина, а рядовой трактористкой в ее бригаде работала ее сестра Надя, и вот Паша все время старалась, чтобы выработка была больше у Нади (…)
В 1938 году, чтобы показать больше выработки на бригаду, Паша Ангелина договорилась с дорожным отделом (…) делать грейдировки. (…) Нас было на два трактора четыре тракториста: я, Надя, Антонова Киля и Дмитриев Антон. Мы фактически только втроем работали, а Надя то отдыхала, то находилась дома под всякими предлогнами общественной работы (…)
Работу по производству грейдировок посчитали нам в выработку на мягкую пахоту, поэтому в 1938 году в бригаде Паши Ангелиной получилось выработки больше всех остальных бригад (…)
Жаловаться кому другому мы боялись, да и некому было жаловаться, было так: Паша Ангелина – бригадир тракторной бригады, брат ее Ангелин Константин – председатель этого колхоза, который обслуживает бригада Паши Ангелиной, старший брат Ангелин Николай был в прошлом году директором Старо-Бешевского МТС, а муж Паши Ангелиной – Чернышев Сергей, работал секретарем райкома комсомола.
В результате такого положения (…) за большую выработку этой бригады была награждена Паша Ангелина вторым орденом (…) и награждена орденом Ленина ее сестра Надя Ангелина.
(…)
Відавочна, чэкіст быў у разгубленасці. З аднаго боку, заява патыхала махровай антысаветчынай. З іншага – такая ж заява магла паступіць і ў іншы аддзел НКВД, і невядома, як бы адрэагаваў тамтэйшы начальнік.
А таму чэкіст вырашыў не раскручваць махавік чарговай справы, а дзейнічаць выключна па інструкцыі: запатрабаваў ад агентуры, якая шчыравала ў брыгадзе Ангелінай, справаздачу пра праўдзівы стан рэчаў, запатрабаваў ад партыйных органаў характэрыстыкі на магчымых фігурантаў, запатрабаваў ад эканамістаў падрабязнага аналізу працы гераіні стаханаўскага руху.
Пасля чаго склаў колькі адпаведных “суправадзілавак”, у якіх паслядоўна выклаў сутнасць пытання.
Из докладной записки НКВД
(…)
Паша Ангелина, будучи еще бригадиром тракторной бригады, производила неправильные записи работающим трактористам, преуменьшала им количество выработки и за их счет увеличивала выработку своей сестры Нади Ангелиной.
Трактористов, пытающихся добиваться справедливости, под разными предлогами из своей бригады убирала (…)
По вопросу Паши Ангелиной и ее мужа Чернышева мы Вас информировали, но в связи с выездом Чернышева на место жительства в гор. Москва по месту учебы Паши Ангелиной, весь материал переслан в Ленинское РО НКВД гор. Москва.
Па логіцы 1939 года, і Пашу Ангеліну, і яе шматлікіх сваякоў, трэба было неадкладна арыштаваць, судзіць за контрэвалюцыйную дзейнасць па замове якой-небудзь бразільска-японскай выведкі (прыпіскі, казнакрадства, свядомае ашуканства савецкай улады і яшчэ шмат чаго), пасля чаго расстраляць. Ці хаця б выправіць араць вечную мерзлату на Таймыры гадоў гэтак на дзесяць.
Але гэтага, натуральна, не сталася. Паша Ангеліна трывала замацавалася ў савецкай міфалогіі як “гераіня працы”. А героі, як вядома, не толькі не пісаюць і не какаюць, але і не крадуць, не шалбёрнічаюць і не ашукваюць партыйнае кіраўніцтва.
Па хуткім часе з Лубянкі прыйшоў загад, які прагучаў, рыхтык шчаўчок цыркавога шамбаньера: вы што там, зусім ахранелі?.. перагібы на месцах?.. ніякіх прыпісак не было, ніякага ашуканства, гэта ўсё паклёп ворагаў Савецкай улады, плёткі пра гераіню працы Пашу Ангеліну спыніць не-ад-клад-на! Усё зразумела?..
Плёткі спынілі, на прыпіскі і ашуканства забыліся, а ўсе дакументы, прысвечаныя сфальшаванай гераіні працоўных франтоў, засакрэцілі ў жніўні 1939-га.
І рассакрэцілі толькі ў траўні 2015-га.
* * *
У наступнай передачы я раскажу пра супрацьстаянне КГБ СССР і нямецкай выведкі БНД, а таксама пра беларускі след у гэтым супрацьстаянні.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання 363