Азбука «Вясёлы вулей» зайграла новымі фарбамі



Серыя «Каляровы ровар» Саюза беларускіх пісьменнікаў і выдавецтва «Кнігазбор» парадавалі маленькіх чытачоў і чытачак шыкоўна аформленай кнігай.

Пабачыла свет неўміручая класіка  – азбука «Вясёлы вулей» Рыгора Барадуліна з цудоўнымі малюнкамі мастачкі Лізаветы Лянкевіч.

Шырокафарматная, калярова-ілюстраваная дзіцячая кніга ў цвёрдай вокладцы. 74 старонкі  чыстай радасці для дзіцяці, якое ўпершыню раскрывае для сябе свет беларускіх літар.

Ідэальна зручны фармат для сямейнага чытання. 

lit-bel.org