Народны мастак Беларусі завітаў да землякоў



У пятніцу, 14 лістапада, у Слонімскім раённым краязнаўчым музеі імя Язэпа Стаброўскага адкрылася выстава твораў і фотаздымкаў народнага мастака Беларусі Івана Міско.

Іван Міско родам са Слонімскага раёна з вёскі Чамяры. На Слонімшчыне прайшлі яго дзіцячыя і юнацкія гады, тут жывуць яго сваякі і сябры, сюды вельмі часта ён прыязджае з беларускай сталіцы, дзе жыве..

Некалькі гадоў таму Іван Міско стаў ганаровым грамадзянінам Слоніма. Нягледзячы на свой 82-гадовы ўзрост, ён па-ранейшаму шмат працуе. Імя Івана Міско асацыіруецца і з космасам, яго нярэдка называюць „касмічным скульптарам”. Мемарыяльныя дошкі ў гонар Юрыя Гагарына і Сяргея Каралёва ўстаноўлены ў Зорным гарадку, створана цэлая галерэя партрэтаў касманаўтаў… Выставу ў Слоніме адкрыў сам скульптар. Ён расказаў землякам і гасцям горада аб сваёй працы, пазнаёміў з фотаздымкамі і скульптурнымі творамі, адказаў на пытанні прысутных.

Выстава ў Слоніме працягнецца некалькі тыдняў.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара