Выбары ў мясцовыя Саветы: традыцыйная млявасць і абыякавасць
Выбары ў мясцовыя Саветы, якія маюць адбыцца ў Беларусі 18 лютага, не стануць нейкім грамадска-палітычным прарывам.
Такі прагноз дае апазіцыйны палітык Вячаслаў Сіўчык з “Руху салідарнасці Разам”. Ён жа распавядае і пра прычыны такой сітуацыі:
– Мае рацыю сам беларускі народ, які не бачыць гэтых выбараў і не збіраецца ў іх удзельнічаць. Я кажу пра пераважную большасць выбаршчыкаў. Бо сама працэдура так званых “выбараў” не прадугледжвае, каб сумленна рахавалі галасы. І тое, хто за каго прагаласуе, насамрэч не мае ніякага сэнсу.
Тым часам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што галасаваць на выбарах датэрмінова можна з 13 па 17 лютага.
Беларускае Радыё Рацыя