У Бярозе з «выбарчай» гонкі выбыла Таццяна Брэнька



У Бярозаўскай выбарчай акрузе №24 з «выбарчай» гонкі выбыла кандыдат у дэпутаты у Берасцейскі абласны Савет Таццяна Брэнька.

Яна ўзначальвае раённы аддзел адукацыі, спорту і турызму Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта, кажа назіральнік за выбарамі Сяржук Русецкі:

Акруговая камісія Бярозаўскай выбарчай акругі №24 па выбарах дэпутата Берасцейскага абласнога Савета дэпутатаў задаволіла просьбу кандыдаткі Таццяны Брэнькі, што яна здымае сваю кандыдатуру ў сувязі з пагаршэннем стану здароўя і сямейнымі абставінамі.

На гэтай акрузе засталіся тры кандыдаты: Таццяна Тарасевіч ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Аляксандр Кабанаў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі і дзейсны дэпутат абласнога Савета, начальнік Бярозаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Пятроўскі.

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза