Лістападаўскія Дажынкі ў Слоніме



З самай раніцы ў Слоніме на новай плошчы каля будынкаў райвыканкама і цэнтра культурысёння, 14 лістапада, адкрыўся Гродзенскі абласны фкстываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2014”. На Дажынкі ў Слонім прыехалі госці з Гродна і з усіх райцэнтраў Гродзеншчыны, а таксама госці з гарадоў-пабрацімаў Слоніма з Польшчы, Літвы, Украіны, Расіі.

Святочнае адкрыццё Дажынак пачалося з адкрыцця спартыўнага комплексу на вуліцы Пушкіна, а таксама з новай плошчы з трымя фантанамі, дзе на вялікай сцэне да позняга вечара будуць адбывацца канцэрты і сустрэчы. Па ўсім горадзе праходзіць кірмаш-продаж прадукцыі гандлёвых, прамысловых і  перапрацоўчых тавараў, выставы творчасці навучэнцаў і школьнікаў, царкоўных рэчаў, мёду, манастырскага чаю і выпечкі, вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва народных майстроў і рамеснікаў Гродзенскай вобласці.

У памяшканні Слонімскага драмтэатра адкрылася выстава тэатральных касцюмаў і бытафорыі. А для вялікіх аматараў тэатральнага мастацтва калектыў тэатра паказаў Купалаўскую “Паўлінку”.

Афіцыйнае адкрыццё Дажынак пачнецца вечарам на сцэны Цэнтра культуры, дзе адбудзецца цырымонія ўручэння першых прэмій пераможцам абласнога спаборніцтва па ўборцы ўраджаю 2014 года і святочны канцэрт.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара