Падвышаныя мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі
У Беларусі павялічаныя памеры мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій, паведаміла Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У сувязі са змяненнем з 1 лютага памераў бюджэту пражытачнага мінімуму павялічаныя: мінімальныя працоўныя пенсіі; сацыяльныя пенсіі; даплаты пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне; надбаўкі да пенсій асобным катэгорыям пенсіянераў; дапамогі для догляду інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.
Мінімальны памер пенсіі па ўзросце складзе 181,94 рубля, сацыяльных — 219,25, даплаты да пенсій асобам, якія дасягнулі 75 гадоў, — 37,37, 80 гадоў — 49,83. Надбаўкі да пенсій інвалідам I групы складуць 49,83 рубля, дапамогі для догляду — 199,32 (інвалідам I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту пры доглядзе адной асобы) і 239,18 рубля (пры доглядзе дзвюх і больш асоб).
Фота komkur.info