Рыгора Грыка выклікалі ў Следчы камітэт па справе прафсаюза РЭП
Актывіста прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Рыгора Грыка выклікалі ў Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэту Беларусі як сведку па крымінальнай справе кіраўніцтва прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча ды Ігара Комліка.
Падпалкоўніка юстыцыі Марыну Гладкую цікавіў фінансавы бок справы, – кажа Рыгор Грык.
– Я палову пытанняў праслухаў і мне гэта было дастаткова. У асноўным яе цікавілі грошы: адкуль і што, куды ездзіў, дзе атрымліваў і хто мне даваў за маю працу. Потым я сказаў, што ў звязку з тым, што вы мне не патлумачылі мае правы, згодна артыкула 27 Канстытуцыі, я адмаўляюся адказваць на пытанні.
Кіраўнікоў прафсаюза РЭП вінавацяць у нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Зараз на допыты выклікаюць сябраў прафсаюзу ў розных гарадах Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя