Кастусь Каліноўскі ад мастака Гумілеўскага
Вось такі Кастусь Каліноўскі захоўваецца ў Народным музеі Слонімскай сярэдняй школы №4. Яго некалі зрабіў народны мастак Беларусі Леў Гумілеўскі і падараваў школьнаму музею.
Вядома ж, добра было б, каб такі помнік Кастусю Каліноўскаму, якому 2 лютага споўняецца 180 гадоў з дня нараджэння, стаяў у Слоніме. Тым больш, што сам Кастусь Каліноўскі 19 кастрычніка 1862 года наведаў старажытны горад над Шчарай. У гэты час, як пісаў гісторык Павел Баброўскі, Слонім быў адным з лепшых гарадоў Гарадзенскай губерні. У горадзе ў той час працавалі 12 прамысловых аб’ектаў, дваранская вучэльня, юдэйская вучэльня, а таксама тры лякарні.
Вось такім убачыў Слонім Кастусь Каліноўскі. Тут ён сустрэўся з паўстанцамі мясцовага павятовага камітэта, выступіў перад імі і заклікаў да паўстання. А потым паехаў на Ружаны і Ваўкавыск, раскідваючы па дарозе “Мужыцкую праўду”.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара