Памёр самы стары беларус свету
1 лютага ў Франкфурце-на-Майне на 108-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі дзеяч замежжа, грамадзянін ЗША Барыс Кіт.
Пра яго смерць „Свабодзе” паведаміла ягоная жонка Тамара Казевіч. «Яму было вельмі кепска апошнія дні, былі моцныя болі, ён ужо больш не хацеў жыць», — распавяла Тамара Казевіч.
Барыса Кіта пахаваюць на праваслаўных могілках у нямецкім горадзе Вісбадэне, дзе каля 30 гадоў таму сам Барыс Кіт выкупіў участак. Дата пахавання пакуль невядомая.
Барыс Кіт нарадзіўся 6 красавіка 1910 года ў Санкт-Пецярбурзе ў сям’і беларуса. Пасля рэвалюцыі з’ехаў на радзіму бацькі, у вёску Агароднікі Карэліцкага раёна, закончыў Наваградскую беларускую гімназію, Віленскі ўніверсітэт. Паводле адукацыі быў настаўнікам, былы дырэктар Віленскай і Наваградскай гімназій. Пасля вайны эміграваў у ЗША.
Барыс Кіт — гэта амерыканскі навуковец, які зрабіў значны ўнёсак у сусветную астранаўтыку.
Размова з Барысам Кітам з нашага архіву:
Беларускае Радыё Рацыя