У вёсках Шпакі і Зані адслужылі паніхіды за душы загінуўшых тут 2 лютага 1946 года



72-ю гадавіну пацыфікацыі вёсак аддзелам польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем Рамуальда Райса (псеўданім Буры) ўшанавалі каля помнікаў у Занях і Шпаках на Беласточчыне. Тут па ініцыятыве айца Марка Якімюка ўпершыню ў гадавіну трагедыі адслужылі паніхіды за душы загінуўшых тут 2 лютага 1946 года бязвінных жыхароў тых вёсак.

2 лютага 1946 году аддзел Рамуальда Райса (псеўданім Буры) спаліў вёскі Шпакі і Зані. У Шпаках загінулі ў гэты дзень 7 чалавек,  у Занях – 24, галоўным чынам жанчыны і дзеці. У 2005 годзе Інстытут нацыянальнай памяці ў Беластоку кваліфікаваў дзеянні Бурага як злачынства з прыкметамі генацыду.

[Not a valid template]

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара