Прафесар Алесь Смалянчук завершыў цыкл лекцый да 100-годдзя БНР



У гарадзенскім „Цэнтры гарадскога жыцця” прайшла трэцяя, заключная з цыклу адкрытая лекцыя прафесара Алеся Смалянчука, прысвечана стагоддзю Беларускай Народнай Рэспублікі. Лекцыя прыпала на юбілей – 180-ыя ўгодкі ад народзінаў Кастуся Каліноўскага.

З гэтай нагоды выступіла Вольга Гардзейчык з песняй пад гітару,  а прафесар увязаў тэму БНР з Кастусём Каліноўскім, пра якога пісалі ў 1916 годзе.

– Гэта першая беларуская публікацыя пра Каліноўскага. Віленская газета “Гоман”. Артыкул Сваяка (Вацлава Ластоўскага) “Памяці справядлівага”. Ластоўскі першы напісаў. Ён паказаў Каліноўскага як беларускага нацыянальнага героя. І гэта быў пачатак прыгожага міфа, які вельмі важны для нашай беларускай нацыянальнай памяці. Ластоўскі, каб паспрыяць фармаванню міфа, друкавай тэксты Каліноўскага трошкі па-свойму іх паправіўшы.

Заміж „Марыські чарнабровай”, там з’яўляецца „Беларуская зямелька”.

Многія ўдзельнікі цыклу лекцыяў, хто праслухаў іх цалкам, – станоўча ацэньваюць атрыманую інфармацыю пра дзейнасць і ўтварэнне БНР. Кажа пасля заканчэння лекцыяў гарадзенка Алеся Седзянеўская, адна з слухачак.

– Вельмі цікавыя лекцыі. Уражвае, што мінула 100 год, а дагэтуль ідэі, якія тады распрацоўваліся, якія ляталі ў паветры, збіраліся ў такія праекты, яны актуальныя дагэтуль. Улады дагэтуль баяцца гэтага праекта, які асабліва не быў прызнаны, не меў сілы. Як сказаў спадар Алесь, за тымі людзьмі стаяла толькі маральная сіла. З-за вялікага замоўчвання, яна не вельмі папулярная і шырокая ў нашым грамадстве.

На апошняй лекцыі „За прызнанне БНР” прафесар Алесь Смалянчук расказаў пра змаганне як унутры бацькоў БНР, так і змаганне з вонкавымі чыннікамі, якія шкодзілі кансалідацыі ў пабудове БНР. Асобнае месца прафесар прысвяціў лёсу Рамана Скірмунта ў палітычным жыцці Беларусі пачатку 20-га стагоддзя.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара