Беларусы ўзялі ў банках рэкордную суму крэдытаў на пакупкі



За мінулы год банкі пазычылі беларусам 1,3 мільярда рублёў у выглядзе спажывецкіх крэдытаў. Зараз сума даўгоў на пакупкі чарговы раз пабіла рэкорд і ўшчыльную наблізілася да 3 мільярдаў рублёў. Такія дадзеныя ўтрымлівае апублікаваная статыстыка Нацбанка.

На 1 студзеня 2018 года аб’ём запазычанасці фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах склаў 2 997,3 мільярда рублёў. Для параўнання: год таму гэты паказчык быў на ўзроўні 1 679,8 мільярда.

Усяго беларусы павінны банкам крыху больш за 9 мільярдаў рублёў. Кожны трэці рубель – гэта грошы, якія сышлі на пакупкі ў крамах або аплату нейкіх паслуг.

На вялікую цікавасць да крэдытаў, якая падтрымліваецца сярод іншага і ростам даходаў насельніцтва, банкі адказваюць не толькі зніжэннем ставак, але і падвышэннем даступнасці крэдытных прадуктаў у цэлым. Напрыклад, у многіх банках крэдыты ўжо можна аформіць онлайн, крэдытныя карткі могуць прывезці на дом, а нядаўна адзін з банкаў запусціў дастаўку «пластыка» з Менска ў абласныя гарады.

Самая галоўная асцярога, якую выказваюць эксперты ў сувязі з бумам на спажывецкія крэдыты, застаецца ранейшай: ​​беларусы трацяць грошы на пакупкі, стымулюючы тым самым рост імпарту і ціск на курс нацыянальнай валюты.

tut.by