„Культурны маршрут „Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі дзецям”
Рэспубліканская акцыя „Культурны маршрут „Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі дзецям” стартуе ў час XXV Менскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, якая пройдзе з 28 лютага па 4 сакавіка.
Акцыя накіравана на падтрымку развіцця беларускай мастацкай літаратуры, адраджэнне традыцый чытання. Прэс-прэзентацыя акцыі адбылася 1 лютага. Былі прадстаўлены выданні сучасных беларускіх аўтараў, якія прымуць у ёй актыўны ўдзел, агучаны ўмовы правядзення. Падрабязнасцямі падзяліліся галоўны рэдактар часопіса „Вясёлка” Уладзімір Ліпскі, дырэктар выдавецтва „Мастацкая літаратура” Алесь Бадак, прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, дзяржаўных выдавецтваў „Беларусь”, „Народная асвета”, „Пачатковая школа”, „Адукацыя i выхаванне”, РВУ „Выдавецкі дом „Звязда”.