Слонімцы далучаюцца да святкавання 100-годдзя БНР



Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл далучаюцца да ўсіх беларусаў, якія 25 Сакавіка будуць адзначаць 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі.

Да гэтага вялікага юбілею ў Слоніме сябры дэмакратычнай супольнасці плануюць правесці шэраг цікавых мерапрыемстваў. Сярод мерапрыемстваў будуць наладжаны лекцыі, сустрэчы з цікавымі людзьмі, прэзентацыі кніг па гісторыі Беларусі, флэшмобы, выставы, а таксама ўшанаванні знакамітых слонімцаў. Святкаванне 100-годдзя БНР падтрымалі ўсе прадстаўнікі дэмакратычных партый Слоніма, а таксама сябры асобных грамадскіх арганізацый.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім