“Таямнічая Беларусь”: канферэнцыя уфолагаў у Менску



У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла навуковая канферэнцыя уфолагаў “Таямнічая Беларусь”.

Распавядае яе ўдзельніца – археолаг Людміла Дучыц:  

– Я рабіла даклад. Мне захацелася паставіць праблему перад археолагамі і краязнаўцамі, што існуе такая катэгорыя гарадзішчаў-свяцілішчаў, паданні пра якія гавораць пра дзіркі, у якія кідалі каменьчыкі, апускалі жардзіну ці вяроўку, мералі дно. Гэтыя міфалагічныя сюжэты якраз як сведчанні пра сакральнасць гэтых гарадзішчаў. Іх неабходна вывучаць.  

Уфалогія займаецца не толькі іншапланецянамі і прывідамі. Гэтая галіна навукі разглядае ўсё невытлумачальнае, што атачае нас. У канферэнцыі ўдзельнічалі акадэмічная даследчыкі і краязнаўцы.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск 

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.