Пінскія альтэрнатыўныя кандыдаты адмовіліся ад радыёвыступу



У Пінску альтэрнатыўныя кандыдаты адмовіліся ад выступу на радыё, палічыўшы гэтую магчымасць немэтазгоднай. Пакуль у горадзе над Пінай агітацыя адбываецца праз распаўсюд улётак.

Кандыдат у дэпутаты Пінскага гарадскога Савета ад левых сіл Дзмітрый Кудранок кажа, што ў людзей ёсць цікавасць да грамадскага жыцця, але няма веры ў выбары :

Людзі наўпрост расчараваныя ў самім інстытуце выбараў. Тым не менш, тыя падзеі, якія адбываліся на працягу апошніх гадоў, даюць права казаць, што цікавасць усё ж узрастае. Гэта хутчэй звязана з тым, што пачалі з’яўляцца народныя лідары. Бачна запатрабаванасць грамадства ў такіх лідарах, якія з’яўляюцца, і гэта дае глебу да нейкіх станоўчых прагнозаў.

У Пінску на 30 дэпутацкіх мандатаў у гарадскім Савеце прэтэндуе 39 грамадзян. Безальтэрнатыўнымі з’яўляюцца 22 выбарчыя акругі.

Беларускае Радыё Рацыя