Асамблея дзелавых колаў Беларусі перанесеная на 1 сакавіка
Правядзенне XIX Асамблеі дзелавых колаў Рэспублікі Беларусь пераносіцца на 1 сакавіка, паведаміла БелаПАН выканаўчы дырэктар Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Кацярына Мікуцкая.
Раней анансавалася, што асамблея адбудзецца 28 лютага.
„Перанос звязаны з тым, што 28 лютага адкрываецца XXV Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш, і першыя асобы ўрада будуць там. Пакуль праграма Асамблеі дзелавых колаў прапрацоўваецца”, — удакладніла Мікуцкая.
На асамблеі будзе прэзентаваная Нацыянальная платформа бізнесу Беларусі — 2018, якую штогод рыхтуе бізнес-супольнасць. Дакумент змяшчае прапановы прадпрымальніцкіх саюзаў, якія тычацца карэктавання заканадаўчых актаў. Чарговае пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы нацыянальнай платформы пройдзе 5 лютага.
Асамблея стане цэнтральным мерапрыемствам трэцяга Тыдня беларускага прадпрымальніцтва, які пройдзе з 22 лютага па 3 сакавіка. Паводле інфармацыі Міністэрства эканомікі, мерапрыемствы тыдня будуць арыентаваныя на прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага і мясцовага кіравання, вядучых грамадскіх аб’яднанняў прадпрымальнікаў, суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, міжнародных арганізацый, кіраўнікоў і спецыялістаў буйных кампаній.
Папярэдняя Асамблея дзелавых колаў Беларусі адбылася 1 сакавіка 2017 года. На ёй прадстаўнікі дзяржорганаў абвясцілі ініцыятывы аб скарачэнні ліцэнзаваных відаў дзейнасці і адміністрацыйных працэдур, а таксама аб актывізацыі развіцця канкурэнцыі.
belapan.by