17 лютага адбудзецца мастацка-гістарычны фестываль „Рэйтан”
17 лютага а 12-ай гадзіне ў Шматфункцыянальнай арт-прасторы ВЕРХ пачнецца 12-гадзінны мастацка-гістарычны фестываль “РЭЙТАН” (ДАХ).
Фестываль прысвечаны памяці нашых славутых землякоў – Тадэвуша Рэйтана, Самуэля Корсака і Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага, якія 19 красавіка 1773 года рашуча выступілі супраць Першага гвалтоўнага Падзелу Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў – Вялікага Княства Літоўскага і Польскага каралеўства. Імёны Герояў, якія прадстаўлялі Наваградскае і Менскае ваяводствы ВКЛ, асабліва Тадэвуша Рэйтана, як душу і сэрдца супраціву, высока шанаваліся ў ВКЛ. Кажуць пра гэта шматлікія паэтычныя і мастацкія творы, народжаныя на беларускіх землях Францішкам Князьніным, Адамам Міцкевічам, Генрыкам Жавускім, Ф. Смуглевічам і інш. Культ іх памяці зведаў перыяды ўздыму і заняпаду. Але, апошнім часам, памяць пра мужных абаронцах Незалежнасці роднай зямлі вяртаецца. Сведчаннем гэтага вяртання з’яўляецца і гэты штогадовы фестываль, які з 2013 года ладзіць Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана.
Традыцыйна фестываль з’яднае пад сваім дахам на трох пляцоўках вялікую колькасць беларускіх творцаў – мастакоў (Алесь Родзін, Рыгор Батальёнак, Алесь і Ігар Марачкіны, Мікола Купава, Зьміцер Шапавалаў, Валеры Вядрэнка, Яўген Шунэйка, Андрэй Лычкоўскі, Алена Шарыпа, Алесь Марунаў, Яўген Шчарбач, Пётр Шарыпа і Віктар Маркавец і інш.); музыкаў (ансабль BREVIS, Алесь Лось (лірныя спевы), Dzivasil trio, Таццяна Грыневіч, WARSOBA, Раман Яраш, Shaman Jungle, Čarot, Masque Noir feat. Ільля Сін, BUBEN і Яўген Рагозін, NZ, ASTRALAPITHECUS, Сонцавостраў, KVSB, Mad Therapist, Балцкі субстрат, Віктар Сямашка і Кумпанія і інш.); перформераў – арт-суполку “Няхай”, Тэатр “EYE!”.
Запланаваны майстар –класы: лінагравюра (Зміцер Шапавалаў і Ілля Андрэеў), гістарычнае фехтаванне (клубы Minsk HEMA Fight Club і Duellatoria Alba, Вадзім Карповіч і Вадзім Алейнік, менскі філіял “Полацкага звязу”, танцы – школа танцаў пачатку ХIХ стагоддзя „Капітэль”, СЭТ). Можна будзе азнаёміца і з навінкамі беларускіх выдавецтваў – АRCHE, Галіяфы і інш.
Будзе працаваць майстэрня смаку «Зёлка-пчолка» Юліі Літвінавай і Змітра Мурашкі (аграcядзіба «Dajnaūski Dvor»). Майстры-ганчары з Берасцейшчыны – Віктар і Тамара Тромза прадставяць унікальную „чорную кераміку”! Гледача чакае настольная гульня “Палескія археолагі” (Ю.Бажок).
А 12 00-й гадзіне – паказ “Батлейкі” (музей ім. Максіма Багдановіча) і традыцыйныя беларускія дзіцячыя гульні (В. Кароткіна).
15 00-19 00 – у Рыцарскай залі – адкрытая трэніроўка па фехтаванні (рапіра і двуручны меч).
14 00-16 00 – сустрэча з даследчыкамі і гісторыкамі, прысвечаная памяці Тадэвуша Рэйтана (З. Юркевіч, А. Жлутка, Ф. Чарняўскі, А. Сцебурака, Ю. Зялевіч (дырэктар сядзібы-музея „Пружанскі палацык”, Павел Булаты і інш.)
А 17 00 адбудзецца афіцыйнае адкрыццё: тэатралізаваная дзея, прысвечаная падзеям Надзвычайнага сойму 1773 года.
Праграма фестываля вельмі насычаная, разлічаная на самыя розныя ўзросты, і будзе цікава тым, хто жыве гісторыяй і культурай Беларусі!
Удзельнікаў і гледачоў чакаюць невялічкія падарункі ад Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана. Азнаёміцца з дакладнай праграмай можна будзе на сайце фестываля (ад 7 лютага).
Уваход вольны!
Месца правядзення: Шматфункцыянальная арт-прастора ВЕРХ (Менск, вул. Куйбышава, 22, 6 корпус, 6 паверх, т. 8 029 381-81-81)
Куратары фестываля:
Зміцер Юркевіч, Алесь Родзін
Вядучая: Таццяна Галінская Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана (+375 33 375 72 50, [email protected]),
http://reyten.blogspot.com.by/
www.facebook.com/Арт-суполка-імя-Тадэвуша-Рэйтана-562381497125815/